Ад панядзелка да панядзелка Вася Club

Текст пісні

  • Текст пісні Федір
Ад панядзелка да панядзелка дробны дождж ідзе,
Сабралася бедна басота ды гарэлку п’е.

– П’ем мы гарэлку, п’ем мы вішнёўку, будзем піць віно,
А хто прыйдзе, з нас насьмяецца – будзем біць таго.

Вось стаіт дзядзька, дзядзька багаты, насьмяхаецца:
– Скуль жа, скуль жа бедна басота напіваецца?

– Ой жа ты дзядзька, дзядзька багаты, ты ня смейся з нас,
Вазьмі ў руку чарку гарэлкі – выпей ты за нас.

– Рад бы я выпіць, рад бы я зесьць, рад бы закусіть,
Ёсьць у мяне сто рублёў грошай – шкода размяніць.

Аздін за ручку, другі за ножку, трэці – ў карак б’е:
– Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п’е.

Дробна-драбніца, дробна-драбніца, дробны дождж ідзе,
Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п’е.

Оцінити цей розбір
Внески:
Федір
Федір
anonim